!!!МІСТЭРЫЯ Ў БЕЛАЙ ПАННЫ!!!
Мерапр ыемства адбудзецца 31 кастрычніка ў Беларускім тэатры “Лялька”. Пачатак а 18-й гадзіне.
Беларускі тэатр “Лялька” запрашае на непаўторную вечарыну “Містэрыя ў Белай панны”. Вы зможаце пазнаёміцца з гісторыяй пра Гаспадыню Замкавай гары, увасобленай у ценявым тэатры.
Потым усіх чакае незвычайны квэст. Яго паслядоўнасць перагукаецца з усталяваным на Замкавай гары ў ХІХ стагоддзі “ваксалам”, куды ўваходзілі павільён для танцаў, кегельбан, альтанка для тых, хто ня танчыць і кавярня. Рыхтуйцеся да неспадзяванак і рызыкоўных выпрабаванняў!
Калі гледачам хопіць спрыту, розуму і адвагі пераадолець прапанаваныя Белай паннай іспыты, яна, мажліва, літасціва запросіць прысутных пабачыць спектакль “Загубленая душа, альбо пакаранне грэшніка” паводле твораў Яна Баршчэўскага. Ён стылізаваны пад тэатральную пастаноўку колішніх езуіцкіх калегіюмаў, з барочнай атмасфераю ды глыбокай павучальнасцю, прыпраўленай дасціпным гумарам.
Па сканчэнні спектакля на пляцоўцы ля тэатра “Лялька” вас чакае сустрэча з “AGNI show”. Гэты унікальны калектыў, удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў, наладзіць дзівоснае вогненнае відовішча ў завяршэнне непаўторнага вечара, праведзенага з Белаю паннай.
Чакаем гледачоў, апранутых адпаведна выпадку: спадарыні ў сукенках, спадары ў касцюмах. Вітаюцца маскі.
!!!КОНКУРС “Лепшая маска на “Містэрыю ў Белай панны”!!!
УВАГА! Беларускі тэатр “Лялька” абвяшчае незвычайны конкурс на самую лепшую гатычную маску да “Містэрыі ў Белай панны”!
Той, хто да 21 кастрычніка дашле ў альбом свой фотаздымак у самай арыгінальнай масцы, атрымае запрашальны білет і ўласную ролю ў “Містэрыі ў Белай панны”.